?

Log in

No account? Create an account

May. 30th, 2014

Не стала Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Гэтага дня можна было чакаць , бо ён цяжка хварэў. Але як заўсёды ў такі выпадках -- знянацку і балюча ...
Сёння амаль ва ўсіх праграмах першага канала радыё па-беларуску прамаўлялі і журналісты ( што , на радыё ў прынцыпе не навіна) , і іх суразмоўцы -- дырэктары і дэпутаты , спартсмены і артысты , сяляне і гараджане , настаўнікі і навучэнцы... Аказваецца , могуць !Вось толькі пакуль што ў міжнародны дзень роднай мовы. Вось бы штодня так !

Манаеў

Можа , я непапраўны і наіўны дзівак у сваім захапленні , але зноў не стрымаўся і пішу па гарачых слядах, бо пазней, можа , пасаромлюся і не напішу , бо так часта бывае , што праз пэўны час гарачыня ўражанння заціхае , уступае цвярозая разважлівасць, і нешта гасіцца ў душы , хаваецца для далейшых успамінаў...
Некалькі хвілін таму сустрэў на радыйным калідоры Віктара Манаева , майго улюбёнага артыста , ролі якога ўражваюць не толькі майстэрствам , але ўнутраным глыбокім зместам , беларускай спрадвечнай мудрасцю.
І неяк нязвыкла і салодка-прыемна было чуць ад яго словы пра мае радыйныя і тэлевізійныя перадачы , пра кнігі...І , здаецца , не было ў гэтым акцёрства , звычайнай ветлівасці , бо сустрэча была абсалютна выпадковай , і прыходзіў Манаеў не да мяне.
І я падумаў : як важна і неабходна пачуць такое ад чалавека , якога паважаш , творчасцю якога захапляешся.
А Манаеў сапраўды вялікі артыст. Памятаю , калі пасля спектакля " Касцюмер " хуценька , амаль подбегам шыбаваў ён у лёгкім палітончыку пад мокрым снегам па праспекце. Я тады толькі пераехаў у Мінск. Памятаю, дагнаў яго і выказаў словы захаплення . Мы не былі з ім знаёмыя , ды і цяпер не так часта сутракаемся.
І вось праз шмат гадоў пачуў ад яго слова на свой адрас. Дзякуй Богу , калі заслужыў.

Пра мову , за мову ...

Скажу шчыра: футбол - адно з самых даўніх маіх захапленняў. У маладосці сам гуляў за зборную школы, за юнацкую каманду ў чэмпіянаце Беларусі, за юнацкую зборную горада. Цяпер таксама не прапускаю цікавых тэлетрансляцый футбольных матчаў. А як журналіст, звяртаю ўвагу і на тое, хто і як каментуе любімую гульню. І ў шэрагах тых, хто больш да спадобы – безумоўна лідзіруе Павел Баранаў. А тое, што ён яшчэ часцей за ўсё робіць гэта па-беларуску, – яшчэ больш дадае павагі.

“Я хачу працаваць на беларускай мове…Гэта будзе прапаганда нашай мовы, культуры …”, - так заявіў у адным інтэрв’ю Павел.

Таму з задавальненнем працягнем размову ў нашым “Дыя@блогу“. Пра тое, як сам Павел прыйшоў да мовы, як ён адчувае прыхільнасць заўзятараў, пра многае іншае можна даведацца, калі паглядзець праграму ў панядзелак , 3 лютага , на тэлеканале " Беларусь 3 "

Дыя@блог пра мову

htКалі ў размове з сябрамі і знаёмымі Мікола Васільевіч Жуковіч пераходзіць з беларускай мовы на рускую, тыя пытаюцца: “што здарылася?” А дома гаворыць на мясцовым дыялекце беларускай, які засвоіў з дзяцінства. З пяці гадоў Мікола марыў стаць настаўнікам. Цяпер ён не проста настаўнік , а дырэктар школы ў гарадку Бяроза. Школа рускамоўная , але многія беларускамоўныя могуць пазайздросціць той увазе, якая тут удзяляецца роднай беларускай мове.

Як прывіць любоў з маленства да мовы народа, як выхаваць сапраўднага патрыёта Радзімы, якая роля настаўніка ў гэтым працэсе – на гэтыя і іншыя пытанні мы будзем размаўляць з Міколам Уладзіміравічам Жуковічам у нашай студыі.Эфір у 10.26 і 22.38
tp://naumgal.blog.tut.by/2013/11/05/pra-rolyu-nastaunika/

Пра мову, за мову...

Мікіта Найдзёнаў – адзін з прадстаўнікаў беларускамоўнай моладзі, якая вырасла ў горадзе і прыйшла да ўсведамлення, што мова беларуская можа быць у паўсядзённым ужытку, што на ёй можна выказваць усе думкі і пачуцці, годна пачувацца сярод людзей. Па яго сведчанні мова прыйшла стала да яго, калі вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ.Цяпер Мікіта не толькі журналіст , магістрант універсітэта , ён яшчэ – заснавальнік і душа беларускамоўнага гурта HURMA Размову з Мікітам можна паглядзець у панядзелак у праграме “ Дыя @блог пра мову “ на трэцім канале БТ у 10.21 І 21.42.

Апублікавана ў Ліме

hЗямляк
Яго сын , Андрэй , стаў у дзевяностых гадах адказным сакратаром Ліма . Калі я ўпершыню прачытаў яго прозвішча ў тытульных дадзеных штотыднёвіка, мне ўзгадаўся Віцебск, кватэра на пятым паверсе праспекта Фрунзе , і школьнік Андрэй Ганчароў , старэйшы сын майго даўняга таварыша , я баюся сказаць сябра , Уладзіміра Пятровіча Ганчарова , загадчыка літаратурнай часткі славутага тэатра імя Коласа.
На працягу шэрагу гадоў , калі я прыязджаў на сесіі ў Віцебскі педінстытут , я спыняўся ў Ганчаровых . З Уладзімірам Пятровічам нас звязваў родны Полацк , газета , у якой яго маці некалі працавала прыбіральшчыцай. Пазнаёміліся мы , калі ён прыязджаў у родны горад , будучы адказным сакратаром абласной газеты “ Віцебскі рабочы”, прымаў удзел у рэгіянальных лятучках , Потым лёс зводзіў нас на абласных семінарах творчай інтэлігенцыі , якія праходзілі штогод у розных маляўнічых кутках Віцебшчыны Сёння , калі гавораць пра няўвагу да патрэб творчых людзей з боку чыноўнікаў , я не раз узгадваю гэтыя тыднёвыя семінары з вогнішчамі і сяброўскімі гутаркамі , са шматлікімі сустрэчамі і выступленнямі , з добразычлівым абмеркаваннем творчасці.
Ганчароў быў старэйшы за мяне больш , чым на дзесяць год , але розніцу ва ўзросце ніколі не падкрэсліваў.
Ён быў шчыры прыхільнік беларускага слова , вельмі інтэлігентны , адукаваны чалавек. Магла б скласціся добрая кар’ера ў журналістыцы , але нейкі мярзотнік накатаў данос пра мінулае яго бацькі , і Ганчароў мусіў пакінуць рэдакцыю.
Тэатр спачатку ён успрыняў як вымушаны прыстанак. Але патроху ўцягнуўся ў творчую атмасферу , балазе , у той час там склаўся вельмі цікавы калектыў. Уладзімір Куляшоў і Яўген Шыпіла , Таццяна Мархель , маладыя на той час Пятро Ламан і Алесь Лабанок , галоўны рэжысёр Валерый Мазынскі, выдатны мастак Аляксандр Салаўёў … Яны сталі не проста калегамі па працы для Ганчарова , а і блізкімі сябрамі , аднадумцамі.
Ён стаў аўтарам сцэнічнай пастаноўкі па паэме Якуба Коласа “Сымон- музыка” , наладзіў сувязь тэатра з Уладзімірам Караткевічам , і п’еса Уладзіміра Сымонавіча “ Кастусь Каліноўскі” з народным артыстам Куляшовым у галоўнай ролі ўпершыню ўбачыла свет менавіта на коласаўскай сцэне.
Дзякуючы Уладзіміру Пятровічу я бываў за кулісамі тэатра , разам з ім удзельнічаў у сяброўскіх гутарках з Яўгенам Шыпілам , Леанідам Трушко , Алесем Лабанком , Мікалаем Цішачкіным… Нават у падрыхтоўцы аднаго спектакля ўдзельнічаў у якасці перакладчыка вершаў азербайджанскага паэта Расула Рзы.
На чацвёртым курсе ў мяне ўзніклі праблемы ў інстытуце з вышэйшай матэматыкай. Я і ўшколе не дужа захапляўся дакладнымі навукамі , а тут проста ўявіць не мог , як можна здаць такі прадмет. Нават хацеў кінуць вучобу. Але Ганчароў так прысамараціў мяне , сказаўшы , што цяжкасці трэба пераадольваць уласным стараннем і барацьбой , што я раззлаваўся , і ўсё ж здаў злашчасную матэматыку.
У Ганчаровых дома заўсёды панавала беларуская мова , яго жонка Тамара працавала ў абласной бібліятэцы , выдатна ведала беларускую літаратуру , сыны таксама шмат чыталі , любілі роднае слова.
Памятаю , як Уладзімір Пятровіч расказваў мне , што калі Андрэй паведаміў яму , што хоча стаць журналістам , ён пачаў адгаворваць яго , на што Андрэй адказаў:
-Я хачу быць такім , як бацька . Ты хіба супраць ?
Загінуў Ганчароў трагічна і недарэчна . Грузавік нечакана выскачыў на тратуар, па якім крочыў Уладзімір Пятровіч, і збіў яго . Пра гэта я даведаўся позна , і на пахаванні не прысутнічаў.
Шкада , што не так часта сустракаемся ў Мінску з Андрэем. Хочацца разам з ім светлым словам успомніць яго бацьку , майго земляка і таварыша , сапраўднага беларуса Уладзіміра Пятровіча Ганчар
ttp://naumgal.blog.tut.by/2014/01/17/z-tsyikla-adnachasniki/